Отзывы о книге Бывший сын

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    11 августа 2020

    Даведаўся аб кнізе недзе ў сярэдзіне ліпеня з YouTube, дзе пачалі выходзіць фрагменты твора, якія чыталі вядомыя дзеячы культуры і не толькі з Беларусі ды Расіі. Апісанне зацікавіла і я вырашыў пазнаёміцца з новым для сябе аўтарам і яго творам. Тым больш што у краіне ішла перадвыбарчая кампанія. І не пашкадаваў. Кнігу трэба чытаць кожнаму беларусу, асабліва тым у каго яшчэ засталіся нейкія ілюзіі наконт сённяшняй улады. Трэба нават вывучаць яе змест у школах. Гісторыя краіны тут распавядаецца лепш чым у падручніках. Гэта і трагедыя на Нямізе, з якой і пачынаецца твор. Цырк ад улады на пахаванні Васіля Быкава. Гісторыя пра бізнес па вывазе за мяжу на адпачынак і аздараўленне нібыта "чарнобыльскіх" дзяцей. Ды многае іншае. А цытата пра выбары актуальная і на сёнішні дзень.

    — Все голосуют против! У кого ни спроси, все голосуют против, а он набирает 75 процентов!

    Па выніках сёлетніх выбараў прэзідэнта аўтар, здаецца, можа ствараць другую частку. Улада пераўзыйшла сама сябе. Але спадзяюся і веру, што не аўтар будзе пісаць другую частку, а ўся краіна зараз пачне ствараць хэпі-энд для яе. І падзеі кнігі будуць успрымацца не як рэальнасць, а як гістарычны артэфакт. Жыве Беларусь!

    like16 понравилось
    860

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым