Ręczna robota
Рышард Цвирлей
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Рышард Цвирлей
0
(0)

Трэці раман з цыклу дэтэктыўных кніг на польскай, які ў арыгінале завецца Ryszard Ćwirlej - Ręczna robota . На рускую мову быў перакладзены, як першы ў серыі. Пераядычна героі ўзгадваюць мінулую справу, але без падрабязнасцяў. Аўтар да перакладу падыйшоў адказна, нават праводзіў галасаванне ў сваіх сацсетках каб выбраць найлепшую вокладку.
Напачатку чытач знаёміцца з дзеючымі асобамі, якія пачнуць расследаваць справу аб забойстве, а таксама з прычаснымі да іх сябрамі і не толькі.
Справа адбываецца у Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1986 годзе на тле нядаўна пачатага і скончанага ваеннага становішча, «Салідарнасці» якая прысутнічае ў Польшчы але пакуль што не перамагла, агульнага павальнага п'янства ў краіне ды кантрабаднага тавару які вязуць у краіну ўсе хто толькі можа. Кантрабанда і становіцца тым вакол чаго разгортваецца сюжэт. У туалеце цягніка «Берлін – Познань» знаходзяць мёртвага правадніка і бравая каманда міліцыянтаў бярэцца за справу.
Не адразу атрымалася зразумець ці гэта не жартаўлівы гумарыстычны раман? П'яныя міліцыянты (ды і наогул іншыя героі таксама), якія п'юць не толькі на працы, але і да працы і пасля яе. Мэта на тое каб затрымаць і закрыць хоць каго, абы быў вынік, бо інакш партыйныя дзеячы будуць замінаць сваімі парадамі і запатрабаваннямі, і не важна ці мае чалавек дачыненне да злачынства. Міліцэйскі пратакол наступнага зместу наогул прымушае усміхнуцца:
П'яны міліцыянт, апрануты па грамадзянску, які раптоўна ледзь на пачаў рэвалюцыю ў краіне. Але ўсё ж гэта хутчый прыкметы часу і невялікія мастацкія перабольшванні.
У выніку атрымаўся іранічны, можна сказаць што і крыху гістарычны (дзеянне ўсё ж адбываецца амаль сорак гадоў таму) паліцэйскі раман. Калі іншыя творы з цыклу таксама падобныя да гэтага, то буду чакаць калі іх перакладуць і чытаць.

Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.