Отзывы о книге Porta Nigra
Osman_Pasha7 июля 2020На абароце вокладкі размешчана анатацыя ад крытыка, і ёсць у ёй наступныя словы:
Калі б гэты раман выдалі ў Германіі, Нарвегіі ці ў Вялікабрытаніі, ён быў бы асуджаны стаць бэстсэлерам.
Пасля гэтых словаў я і вырашыў што такі твор проста неабходна прачытаць. З'явілася ўражанне, што гэта будзе кладезь глыбокіх думак, заміксаваных з займальным сюжэтам ад якога нельга адарвацца. А апісанне, што
Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва?
заставіла думаць, што магчыма «Porta Nigra» - новы «Чорны замак Альшанскі»?
Першая палова кнігі гэта ўражанне хутка развеяла. Нельга ж думаць, што еўрапейскі чытач рушэць стройнымі радамі ў кніжныя каб даведацца, што ў нямецкім цягніку да Трыра ехаць больш камфартабельна і куды лепей, чым у беларускай электрычцы Менск – Барысаў (хто б сумняваўся). А так сама будзе зачытвацца радыкальнымі развагамі старога венгра пра мігрантаў, розных нетрадыцыяналаў і пра тое, што ніхто жанчынам не замінае і не забараняе працаваць на мужчынскіх прафесіях. Гэта «Бог першапачаткова зрабіў нас рознымі і ёсць прафесіі, якія проста не прызначаныя для дзяўчын». Але ёсць цікавая думка, што ўсё насельніцтва Беларусі – ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, а перыяд паўраспаду будзе цягнуцца не адно жыццё. Наогул тэма жаху перад радыяцыяй – галоўная ў творы, хоць і схавана на задні план.
Другая палова кнігі напачатку, здаецца, выпраўляе становішча, калі героі збіраюцца шукаць беларускія гістарычныя артэфакты і прыходзяць да высновы, што амаль уся гісторыя Беларусі раскрадзена суседзямі. Але калі спробы герояў не даюць ніякіх вынікаў, сюжэт зноў збочвае на сумны шлях.
Здольнасць героя бачыць мінулае ўпамінаецца, нібы спойлер, тры-чатыры разы, а агулам не складзе і старонкі. У другой палове кнігі гэтая здольнасць раскрываецца крыху больш, але ўсё ж не да канца.
Таксама раздражняюць зноскі па тэксце з нагоды і без. Не верыцца, што ёсць чытачы якія не ведаюць што такое Lego, Wi-FI альбо хто аўтар радка «упасть, опалённым звездой по имени Солнце».
Тэмы закранутыя ў кнізе: 1. Выбух на ЧАЭС; 2. Выбух на станцыі ў Фукусіме; 3. Магчымы выбух на Астравецкай АЭС; 4. Наогул жах пераяд радыяцыяй 5. Выбух у менскім метро; 6. Ускосна выбух на дзень Незалежнасці; 7. Выснова, што на Захадзе жыццё лепей чым у Беларусі, але і там ёсць недахопы; 8. Знікненне ў іншых краінах беларускіх артэфактаў; 9. Радыкальныя развагі аб мігранатах, геях ды фемінізме. І вось з усіх гэтых тэм аўтар спрабуе зварыць нібы кашу з вышэй прыведзеннымі тэмамі ў якасці «тапара», вось толькі калі «тапор» прыбраць ад кнігі ніякай кашы не атрымалася, бо засталася адна вада.
На мой погляд пахвальныя словы крытыка пайшлі не на карысць кнізе. Усё ж авансы пра магчымы «еўрапейскі бэстсэллер» павінны хоць на чым небудзь грунтавацца. З-за неадпаведнасці чаканньняў да кнігі і выніку ўражанне ад прачытанага пагоршылася. Як па мне гэта нудны і маркотны раман.
6 понравилось
366

Комментарии 7
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Думала, адну мяне зноскі зачапілі) Чытаю, бачу зноску на слова "афлайн" і пачынаю адчуваць сябе тупой. Прынамсі, такое ўзнікае ўражанне, калі ў зносках тлумачаць элементарныя рэчы.