- Главная
- Мойшэ Кульбак
- 📚 Книги
- Мэсія з роду Эфраіма
- Рецензии
- 36 яўрэяў і яшчэ колькі36 яўрэяў і яшчэ колькі
Отзывы о книге Мэсія з роду Эфраіма
D_R1 июня 202036 яўрэяў і яшчэ колькі
Пачну з таго, што "Панядзелак" быў лепш. Таму, калі не чыталі "Панядзелак", то чытайце яго ў другую чаргу, а калі чыталі, то па маёй суб'ектыўнай ацэнцы ён быў лепш. Чым лепш? Магчыма бліжэй мне эмацыйна, сімваламі, паэзіяй. Ужо з гэтага можна зрабіць вывад, што сімволіка "Месіі з роду Эфраіма" для мяне далёкая. Яна вельмі яўрэйская. Я не настолькі знаёмы з гэтай сферай, хоць з дзесяцісфер'ем быццам і знаёміўся. Па-другое, я заблытаўся ў персанажах. У гэтай кульбакаўскай форме яны чамусьці зліліся ў мяне ў аднаго шматасабовага яўрэя і, пакуль я іх разгроб, кніжка скончылася. Каментары ад перакладчыка канешне дапамагалі, але цяжкаватая вось гэта сукупнасць нечага чужога і фрагментаванага. Цяпер пра добрае. Зразумела, што гэты творык я перачытаю. Не настолькі ён вялікі, каб не знайшлося часу ў блізкай ці далёкай будучыні. Зразумела, што Кульбак - гэта Кульбак і паэзія тут прысутнічае. Асобныя фрагменты проста неверагодныя. Асобныя фрагменты неверагодныя і па сваёй эмацыйнай насычанасці. Б'юць і б'юць аж сінякі застаюцца. Як прыклад апошнюю частку "Малітва", я бы выкарыстоўваў, як анатацыю. Не люблю я, як звычайна складаюцца анатацыі, а вось гэта было б трапна. Нават думаў перадрукаваць замест водгуку. Атрымалася сумбурна. Мабыць, так і трэба. Бо малюнак не склаўся. Персанажы засталіся імёнамі, а часам нават імёны спляліся ў адно безаблічча. Але раю вам чытаць. І сам буду яшчэ. І наогул чытайце добрыя кнігі, глядзіце добрыя фільмы. Давярайце сабе.
2 понравилось
287

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым