Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Ворошиловград

Сергій Жадан

  • Аватар пользователя
    Moszast18 мая 2020 г.

    Пасля неверагоднага "Інтэрнату", які пакарыў маё сэрцайка, з'явілася вострая неабходнасць пачытаць яшчэ што-небудзь ад гэтага аўтара. І гэтым "што-небудзь" стаў "Варашылаўград", які я ўмудрылася дастаць у арыгінале.
    Трэба адзначыць, што твор не так моцна запаў у душу, як вышэй наўваны "Інтэрнат". Што канкрэтна крыху падпсавала ўражанні, сказаць не магу. Хаця, зараз крыху падумала, і ўсё ж магу.
    Нейкія абсурдна-містычныя (з футбольнай гульнёй і лагерам уцекачоў, напрыклад) моманты неяк прайшлі міма мяне. Ці то я дурная, ці то лыжы не едуць. А магчыма моўны бар'ер перашкодзіў. Да той жа оперы "нешта я не зразумела" аднясу і ўвесь гэты варушняк са святаром і рэлігіяй, назву якой я забыла (гэта не блюзнерства, ок, ага). Хаця, апошняе было нават цікава і неяк зачароўвала. Не выключаю, што ўсё гэта былі нейкія алюзіі, да якіх я не дарасла.
    Вось што канкрэтна пакінула непрыемны асадачак, дык гэта брыдкае апісанне сэксу з дзяўчатамі-блізнюкамі, прычым усе разы былі даволі непрыемны. Туды ж ідзе і лінія з дзяўчынай-падлеткам. Хаця, вунь апісанне Вольгі, асабліва параўнанне венаў з водарасцямі, было прыгожым.
    І нават не гледзячы на ўсё гэта, "Варашылаўград" мне падабаецца. У першую чаргу - за неверагодную атмасферу сонечнай і соннай украінскай правінцыі. Самае смешнае, што я там ніколі не была, але так усё жыва было апісана, што рабілася ўражанне, нібыта нарадзілася і вырасла я там, а не ў Цэнтральнай Беларусі.
    Што яшчэ неверагодна люблю ў аўтара, дык гэта дыялогі. Яны настолькі ж жывыя, як і апісанні (і мова твора ў агульным). І калі ў "Інтэрнаце" жартаў так і не было, то ў гэтай кнізе з'явіўся шанец ацаніць пачуццё гумару спадара Жадана. І я ацаніла. Настолькі, што сяджу а 12-ай гадзіне ночы і пішу хвалебную рэцэнзію.
    Ну і, у якасці выніка, парэкамендую кнігу тым, хто сумняваецца (калі хто-небудзь што-небудзь зразумеў). Два месяцы прайшло, а я ўсё яшчэ з цеплынёй успамінаю гэтую кнігу.
    Пы.сы. Герман - шыкоўнае імя, кайфала ўвесь твор. І яшчэ ўся гэтая невядомасць з братам інтрыгуе.

    Содержит спойлеры
    9
    1,9K