Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Зефирные приметы

Надея Ясминска

  • Аватар пользователя
    Аноним4 октября 2019 г.

    Ну вось і прачытаў (праглынуў) гэту кнігу.

    Не ведаю чаму так адбываецца, але кажа мне Надзея, гэта не чытай...а я бяру і чытаю тыя самыя "Зялёныя песні Эрмінтіі" і што мы бачым, кніга вельмі цікавая. Амаль тое самае зараз выйшла і з гэтый. Кажа яна мне:"...А я і забыла пра яе :), ай, яна больш для дзяўчынак..."
    Ага! А я як чуў што нешта тут не ладна і пачаў чытаць!
    Карочы сябры, калі вы раптам хочаце даведацца аб Надзеі шмат цікавых звестак, то гэта кніга як раз вам ў гэтым і дапаможа ;).

    Аб чым да гэта кніга? Зараз :))) зараз я паспрабую ў некалькі словах апісаць кожную "Параду, альбо адказ на пытанне", сама Надзея іх называе крышку інакш, а менавіта "Зефірнымі прыметамі". Усяго іх там 24 і яшчэ з дзесятак "рэцэптаў".

    Я тут сцісла апішу што да чаго, а ўжо поўную версію вы прачытаеце ў самой кнізе.

    Прымета 1.
    Гламур у рыбалоўстве не перашкода.

    Прымета 2.
    У вас дома ёсць сабака? Не?!... а вось тут вы памыляецеся.

    Прымета 3.
    Сабраўся ў дарогу, купі пра запас цукерак... спатрэбіцца!

    Прымета 4.
    Інструкцыя як ажаніцца.

    Прымета 5.
    "Прыметуалы і надкушанны пончык".

    Прымета 6.
    Адказ на вельмі цікавая пытанне: Адкуль тыя бутэрброды што вісяць дрэве пад вашым акном. :))

    Прымета 7.
    Чаму трох каляровы кот з апушчаным хвастом, з'яўляецца адным з лепшых катоў.

    Прымета 8.
    Што рабіць, калі рукі выраслі ніжэй чым у іншых.

    Прымета 9.
    Што абазначае дыван, які гарыць ў вас у двары.

    Прымета 10.
    Якая верагоднасць знайсці мужыка пад канапай у Новы Год.

    Прымета 11.
    Розніца паміж "Чалавек" і "Асобай".

    Прымета 12.
    Тут вы даведайцеся аб чым марыць ваша цёшча.

    Прымета 13.
    Надаела даглядаць чужых дзяцей, спосаб як гэтага пазбегнуць.

    Прымета 14.
    Што адбудзецца, калі на вас паглядзеў барадач.

    Прымета 15.
    Парада як прыйсці куды патрэбна, калі ты не ведаеш куды ідзеш.

    Прымета 16.
    Як правільна есці гарбату, каб зарабіць мілліон.

    Прымета 17.
    Цёшча ў якой не лады з памяццю... і прычым тут слонік?!

    Прымета 18.
    Ваш сусед халасты і радам рэчка? Тады ёсць шанец знайсці рубль.

    Прымета 19.
    Тут вы нарэшце даведаецеся, чаму калі Надзея выставіла на падаконнік свае туфлі, настрой ў яе " Шалёнай панды".

    Тут сябры я і сам здзівіўся і перачытаў яшчэ раз пяць!!! Шалёная панда!!! Гэта наогул як?!?

    Прымета 20.
    Парада для мужчын: "Як палепшыць жыллёвыя умовы з дапамогай мужчынскіх трусялёў".

    Прымета 21.
    Што з вамі можа здарыцца, калі вы вельмі даўно не бачыліся з сваімі сябрамі.

    Прымета 22.
    Тут вы даведаецеся шмат цікавых звестак, а менавіта: навошта веласіпедысту картонная каробка на галаве, а таксама у чым карысць ў кватэры ад дзьвух катоў і стрынгаў на люстры.

    Прымета 23.
    Лобзік альбо Пакімон? Альбо які нумар на машыне к шчасцю.

    Прымета 24.
    Што трэба сказаць дзяўчыне таксісту, калі вы адчуваеце, што ваша душа ў вобласці абцасаў.

    У самым канцы ёсць яшчэ "Кніга рэцэптаў зефірных прымет". Прачытаў і прыйшоў ў галаву каварны план... але аб гэтым апасля.

    Карочы сябры. Я тут намагаўся жартаваць, але ўвесь прыкол у тым, што з жартамі ў мяне ўсё складана. Чамусьці ўсе сваякі маёй жонкі, на мяне пастаянна крыўдзяцца. Таму раю не быць такімі як яны і не звяртаць увагі на мае словы. Проста вазьміце гэту кнігу і пачытайце. Абяцаю, што пры канцы чытання, у вас будзе найвыдатнейшы настрой!!!

    3
    334