Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

След ваўкалака

Леанід Дайнека

0

(0)

  • Аватар пользователя
    AlenaFendzch
    18 августа 2019

    Адначасова гістарычны і рамантычны!

    Нельга забываць, што аўтары мастацкіх твораў на гістарычную тэматыку чэрпаюць сюжэт з сапраўднай гісторыі і ўжо інтэрпрытуюць яго ў адпаведнасці з ідэяй твора і пісьменніцкімі здольнасцямі.
    Леаніда Дайнеку можна смела назваць майстрам рамана, яго творы адрозніваюцца лёгкасцю ўспрымання, дастатковым дынамізмам і вастрынёй. Што ж датычыцца рамана "След ваўкалака", галоўным героем якога з'яўляецца славуты полацкі князь, то ён не толькі заснаваны на гістарычным матэрыяле (палон у кіеўскіх князёў Яраслававічаў, вызваленне і пасада вялікага кіеўскага князя), але і мае яркія рысы рамантычнага раману. Аўтар вельмі яскрава паказаў чатыры іпастасі Усяслава Брачыслававіча: бацька – князь – воін – чарадзей. Мужны і дальнабачны князь разумее галасы прыроды, бачыць прароцкія сны, ператвараецца ў ваўкалака і сумяшчае ў сабе дзве веры: язычніцтва і хрысціянства. Менавіта гэта трымае пад страхам Рурыкавічаў і адначасова выклікае гордасць у народа, які вызваляе Усяслава з поруба і давярае яму свой лёс. Любоў да Полацка і продкаў займае важнае месца ў душы Усяслава.
    Акрамя гэтага Леанід Дайнека ўводзіць розныя вобразы жыхароў Полацкага і Кіеўскага княства, каб паказаць карціну тагачаснага жыцця і развіць дадатковыя сюжэтныя лініі: каханне ваяводы Рамана і Кацеры, Белавалод і Ульяніца, рыбак Ядрэйка і інш. У гэтым творы ёсць ўсё: гісторыя, каханне, смерць, смех і слёзы.

    like3 понравилось
    943

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.