Отзывы о книге Кафе мага

  • Аватар пользователя
    ionscrollnn
    9 августа 2019

    Неяк ўсё адбылося зусім нечакана. У моман " Гарбата-паўзы" (вось так напісаў :)), лазіў па ВК, завочна знаёміўся з Надзеяй і яе творчасцю. І неяк трапіў у аўдыё альбом дзе былі вершы, вось гэта казка і іншае. Апошні раз слухаў аўдыё кнігу ўжо вельмі даўно. Так як гарбата была выпіта, то вырашыў працягнуць займацца сваімі справамі, але часова рок-музыку замяніў на казку.

    Сваёй меньшай дачцэ, такую казку я бы чытаць пакуль не стаў, надта маленькая, а вось старэйшай можна паспрабаваць.
    Мне спадабалася. Калі быць шчырым, то аўдыё гэта не маё, таму на палове кнігі, я гэта дзела выключыў і спампаваў электронную. Дачытаў у цягніку. Калі стаў чытаць сам, то ўсё зайграла зусім іншымі фарбамі. Стала куды цікавей. Чаму так, не ведаю, можа таму што не мяшае голас таго хто чытаў. Або таму, што сам чытаю хутчэй, або таму што мне так прасцей ўяўляць герояў і г.д. Узнікае пытанне, "Ці ёсць працяг?" :). Я бы з задавальненнем пачытаў прыквелы на усіх герояў : Дубамір, Ясналіка, Гроль, Паплавок і канешне аб "Гаспадары" (ці то я ўжо чаго на марыў сам сабе, але здаецца гаспадар Платона Петровіча так сама павіннен быць цікавай асобай).

    like3 понравилось
    115

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым