Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Процесс

Франц Кафка

  • Аватар пользователя
    Аноним6 июля 2019 г.

    Здаецца ёсць шмат чаго больш цікавага і карыснага.

    Як мы выбіраем кнігі? Хтосці глядзіць на вокладку і набывае сабе гэтую кнігу і чытае. Хтосці праглядае "Топ 100 "лепшых" кніг, якія павінен прачытаць кожны" ці штосьці падобнае, выбірае сабе із гэтага спіса што яму спадабалася і так сама чытае. Мы тут з суполкай людзей выбралі крышку іншы шлях... У выніку ўсяго таго "дзела", вырашылі чытаць "Процесс"...уф. Толькі таму, што я мабыць вельмі адказна падыходжу да кніг, калі пачаў чытаць, то дачытаю... вельмі-вельмі мала кніг, якія я не дачытаў, я дачытаў і гэту кнігу. Звычайна чытаеш і табе настолькі цікава, што прачытываеш кнігу на адным подыху, і ад ўсяго гэтага атрымліваеш нейкі прыліў сіл і энергіі...з Кафкой я яшчэ крышку і аддаў бы канцы :))). Вельмі лёгка чытаецца, але ад гэтай лёгкасці не атрымліваецца атрымаць нейкай прыемнасці. Адмахаў 200 старонак, і ўзнікае пытанне: "Што гэта было?!..можа я чытаю нешта настолькі простае і плоскае, што вось кніга, а я яе зусім не ацаніў...нічога не зразумеў? Але здаецца што ўсё я зразумеў і што кніга на самай справе цікавая, але чытаць такія рэчы мне часта не надта ахвотна. "Процесс"...гэта адна з тых кніг, аб якой пры сустрэчы клуба можна размаўляць цэлы дзень і з большага атрымаецца тоеж самае што зусім можна была аб гэтым і не гутарыць. Таму Сябры, бярыце "Кнігаполію" і уперад. А я з Кафкай, на гэтым маць і завяршу сваё знаёмства , ў бліжэйшыя некалькі гадоў на гэтага аўтара накладваюцца САНКЦЫІ.

    У цэлым, Кафка быў выдатным чалавекам і аўтарам, але ягоныя сябры ўсё сапсавалі...

    8
    1,7K