Меч князя Вячкі
Леанід Дайнека
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Леанід Дайнека
0
(0)

Леанід Дайнека “Меч князя Вячкі” (русский текст в комментариях!)
Я люблю гістарычную прозу, але гэта мне не спадабалася.
Магчыма, таму што раней я чытала гэтую гістарычную прозу пад пудрай містыкі, з адценнем дэтэктыва. Тут жа няма ніякіх загадак і тайн. Але ж няма і дынамічнага сюжэта, цікавых дыялогаў. Толькі "глыбіня"...
Захацела прачытаць гэту кнігу яшчэ ў дзяцінстве, калі мая мама вучылася на завочным аддзяленні ўніверсітэта і ў спісе літаратуры быў твор Дайнекі. Як бачыце, толькі зараз да яго дабралася. І мучылася, чытаючы, амаль тыдзень :)
Зразумела, Леанід напісаў "Меч князя Вячкі" не для займальнага чытання. Мы павінны, чытаючы, зразумець, на што ідуць патрыёты сваёй Радзімы, як моцна можна гэтую Радзіму любіць і якія дзеянні гатовы распачаць тыя, хто хоча адабраць у цябе Радзіму і ўсё, што з ёй звязана, нават веру ў Бога.
Нічога новага, так? Проста патрыятычны твор пра пачатак другога тысячагоддзя. Але ёсць усё ж такі маленькія цікавасці для тых, хто неабыякавы да гісторыі. З кнігі можна даведацца пра зносіны паміж рознымі слаямі насельніцтва, умовамі працы бедных і ладам жыцця багатых, узроўнем адукаванасці першых і другіх. Шмат розных бытавых штук, адным словам.
У беларускай літаратуры шмат твораў пра барацьбу за сваю Радзіму, традыцыі, самабытнасць, мову. Гэты, як мне здаецца, не такі ўжо і моцны. Але калі вы цікавіцесь культурай Сярэднявечча, то ўключыце і гэты раман у свой спіс на чытанне. Для агульнага, так сказаць, развіцця :)
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.