Отзывы о книге Мы з Санькам — артылерысты…

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    17 марта 2019

    Амаль артылерысты

    Героі серыі кніг Сяркова — Іван і Санька — у пасляваенны час развітваюцца з роднай вёскай і паступаюць у вайсковае вучылішча. Праўда, не так проста ўдаецца ім туды паступіць і не так проста прызвычаіцца да новага жыцця. З галоднай вёскі хлопцы трапляюць ледзь не ў рай, дзе даюць адзенне і боты, кормяць разнастайна з цукрам і маслам, і мыцца можна з сапраўдным мылам. Але ж за ўсё трэба плаціць: тут і дысцыпліна, і патрабаванні высокія, і навукі мудрагелістыя. Пра ўсё гэта з гумарам, з дабрынёй расказвае аўтар. Невялікі эпізод з гісторыі станаўлення цэлага пакалення, якое перажыло вайну, страціла бацькоў і зараз уставала на свае ногі. Добры працяг вядомай трылогіі.

    like4 понравилось
    623

Комментарии 2

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
Tripuzova18 марта 2019

Трэцяя кніга пасля "Мы з Санькам у тыле ворага" і "Мы — хлопцы жывучыя", рэдка перавыдаецца. Як раз хацела расказаць пра гэта гісторыю.

Аватар пользователя
licwin18 марта 2019

Не ведау, што есць трылогiя

like1 понравилось