Отзывы о книге Сарматыя

  • Аватар пользователя
    xbohx
    31 января 2019

    Выхад эпісталярнай паэмы “Сарматыя” чакала з нецярпеннем, бо была заінтрыгаваная тымі ўрыўкамі з кнігі, якія чытала на старонцы Марыі ў фэйсбуку. Мабыць, не трэба доўга тлумачыць, якую вялікую міфалагічную ролю адыгрывае для беларуса паняцце “сарматызм”. ЦІ то праўда, ці то міф, але ж шляхта ВКЛ сапраўды лічыла сябе нашчадкамі сарматаў. І ў кнізе Марыя ўдала абыгрывае гэта паняцце. Яе гераіня, Алаіза, піша 30 вершаваных лістоў, у якіх, не выбіраючы выразаў, апісвае сармацкія звычаі і прызнаецца ў каханні да аднаго сармата. Мне спадабаўся хуліганскі стыль Марыі, дзе яна рыфмуе беларускія і ангельскія словы і ўдала працуе з гукапісам. І нават нецэнзурныя выразы, якія сустракаюцца ў некаторых вершах, гучаць тут абсалютна натуральна, дадаючы вершам жывасць і сапраўднасць.

    Нешта там у агні, у дрыгве, нешта ня тое з совамі, армагедон і пох.й — якая розьніца, якімі словамі апісваць канец эпохі?

    Ну і як не адзначыць неверагоднае афармленне. Кніга аздобленая ілюстрацыямі Юліі Рудзіцкай, і гэта сапраўды вельмі стылёва. Да таго ж у пачатку і канцы кнігі дададзеныя паштоўкі, якія можна акуратна па перфарацыі адарваць і выкарыстаць па прамым прызначэнні. картинка xbohx

    like10 понравилось
    333

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым

Марыя Мартысевіч «Сарматыя» — отзыв от xbohx