Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Возера радасці

Віктар Марціновіч

  • Аватар пользователя
    Arciom_30 января 2019 г.

    Неяк глабальна не склалася

    Хутчэй за ўсё мае чаканні ад кнігі былі троху завышанымі праз водгукі іншых людзей і інтэрв’ю з аўтарам, дзе ён называў “Возера радасці” самым шчырым з усяго, што пісаў. Дык вось.

    Сам тэкст мяне зачапіў: я за раз заглынуў 80 старонак, не адкладаючы кнігу ні на хвіліну. Праз усе параўнанні і метафары, адсылкі да іншых аўтараў тэкст банальна цікава чытаць, хоць некаторыя з тропаў усё ж і падаюцца не надта ўдалымі.

    Сюжэт апявядае пра сталенне дзяўчыны Ясі: дзяцінства ў “інтэрнаце”, студэнства, дарослае жыццё з усімі ягонымі праблемамі. Праблемы, з якімі сутыкаецца Яся кранаюць,усю кнігу я суперажываў гераіне. Але часам ейныя ўчынкі ды й учынкі іншых персанажаў, што ж хаваць, даволі нелагічныя. У рамане, як і павінна быць, куча сюжэтных ліній, якія ідуць паралельна з галоўнай, сытыкаюцца з ёй. Але гэтыя лініі, прынамсі самыя цікавыя і важныя з іх, так і не знаходзяць лагічнага завяршэння: ні пра багіню, ні пра археолага мы ў канцы не даведваемся нічога такога, каб лічыць аповеды пра іх сапраўды скончынымі. Затое пра тое, як склалася жыццё ў курвы Вічкі і аднаго з ейных былых хахаляў з кучай татуіровак, нам аўтар усё ж апавядае, так. Ды і сам аповед падаецца досыць ірваным: усе гады жыцця ў санаторыі перадаюцца за некалькі старонак, пра студэнства таксама амаль нічога няма. Стараючыся пазбегнуць лішніх дэталяў Віктар не паспявае даць нам патрэбных для таго, каб сфармаваць вобразы пунктаў прыпынку ў ягоным road movie. Хаця вобразы Масквы, Вільні ўсё ж удалыя, хоць ім надаецца не так і шмат часу ў кнізе. Акрамя вышэйзгаданых, у кнізе яшчэ шмат упушчаных магчымасцяў, успомніць хоць тэму з новым імём Ясі – Яніны Сяргееўны – Яраславы – Янкі на кожным з ейных пунктах прыпынку або тэму з вятрамі, якія так ні ў што й не выраслі.

    Беларусь у рамане паказаная не зусім рэалістычна, пачынаючы з сталічнага Мінска, дзе шпацыруючы па горадзе можна цалкам нечакана сустэць разгон апазіцыйнага мітынгу амонам, і канчаючы правінцыйнымі Малмыгамі, дзе літаральна ўсё, з чым сутыкаецца гераіня, адмыслова паказваецца нерэалістычна-дрэнным. Так, папаўшы ў правінцыю адразу пасля доўгага часу ў Мінску ці ў іншым адносна вялікім горадзе, можна адчуць пэўны культурны шок. Але мне, як чалавеку, які большую частку жыцця пражыў у правінцыі, занадта відавочнымі паказаліся спробы аўтара паказаць, як жа Яніне тут дрэнна.
    Я не шкадую часу, які патраціў на кніжку, ды і сказаць, што яна вельмі мне не спадабалася, я таксама не магу. Але праз адкрытую дурасць некаторых момантаў кнігі і вялікай колькасці сюжэтаў, персанажаў і больш дробных рэчаў, якія ўводзяцца аўтарам і ні да чога ў выніку не прыводзяць, не магу паставіць 5 ці нават 4.

    4
    966