Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Ноч

Віктар Марціновіч

  • Аватар пользователя
    ReusswigPlesh22 декабря 2018 г.

    Так супала, што знаёмства з новай кнігай В. Марціновіча “Ноч” прыпала на першыя змрочныя восеньскія дні, калі прыцемкі пачынаюць суправаджаць ад раніцы на працу і зноўку сустракаюць увечары па дарозе дахаты. Астатні час толькі і марыш, каб хутчэй скончылася гэтае “зацямненне” – астранамічнае і сутнаснае.
    Дагэтуль не з’яўляючыся асаблівым прыхільнікам творчасці Марціновіча, праз яго некаторую нудоту, гэтым разам ён захапіў гэтымі сваімі бясконцымі і невыноснымі блуканнямі па бясчассі.
    На першы погляд падаецца, што гэта проста свет бліжэйшай будучыні, свет постапакаліпсісу. Свет, які згаснуў ва ўсіх сэнсах. І персанажы, сляпыя фізічнай недасканаласцю чалавека і розумам, блукаюць у цемры, як у страшным сне, спараджаючы пачвараў.
    Атмасфера застылай рэчаіснасці, калі кліматычная канстанта прыводзіць да розумавай апатыі. Калі ўжо не ўзнікае пытанняў “Навошта?” і нават “Чаму?”. А чалавек са сваёй тысячагадовай сутнасцю таракана адаптуецца да новых умоў выжывання.
    Прыгодніцкі раман, падобны да сну. Сну ўсведамляемаму, ці сну свядомасці. Відаць і тое, і другое. Кіруючы сненнямі, усё робіцца магчымым: няма межаў, часу, непераадольных абставін. Роўна, як і ў рэчаіснаісці. Свет знікае калі ты яго не бачыш. Застаецца за спіной, за закрытымі павейкамі, у тым трыдзевятым царстве за трыдзевяць зямель, куды ты ўсё не можаш патрапіць, вымяраючы жаданне адлегласцю і часам, якіх насамрэч не існуе. І ўсё гэта ператвараецца ў блуканне і пераадольванне асабістага цемрашальства.

    Зноў каля нуля і прыцемкі…“Сабуля”

    1
    490