Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Hool

Фiлiп Вiнклер

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha16 ноября 2018 г.

    Hool - дэбютны раман Філіпа Вінклера, распавядае пра футбольнага фаната-хулігана Хайка Кольбэ, які падтрымлівае клуб Гановер-96. Хайка мае дзве сям'і - адна у якой ён нарадзіўся і якая распалася яшчэ ў яго дзяцінстве. Маці сышла ад бацькі і бацька зрабіўся алкаголікам і пазней прывёз з Тайланду новую жонку. Другую сям'ю - брыгаду футбольных хуліганаў узначальвае дзядзька Хайка. У гэтую сям'ю уваходзяць яго лепшыя сябры. Але і тут не ўсё ладзіцца. І аднойчы сябры, перад матчам-бойкай супраць найгоршых ворагаў, з розных прычын вырашаюць завязаць з бойкамі. Хтосьці з-за сям'і, хтосьці з-за працы, а найлепшы сябра з-за таго, што быў моцна збіты і амаль страціў зрок. Вось толькі Хайка такі выбар не прымае і лічыць іх здраднікамі.
    Здаецца сябры сыходзяць, бо пасталелі і бойкі іх больш не цікавяць. А Хайка сталець не збіраецца, застаецца інфантыльным дзіцём. Ён як грыф на ферме дзе жыве Хайка. Гэты грыф прасядзеў шмат часу ў комнаце дзе пояць, кормяць і прыбіраюць за ім дзярмо, а калі дзверы і вокны адчынілі нікуды злятаць не збіраецца, толькі пакутуе ад холаду. Відаць што Хайка, як і дзядзька застанецца ў гэтай тэме хулсу да сталага веку.
    Субкультура хулсу паказана падрабязна. Для хуліганаў, у адрозненне ад ультрас, галоўнае не футбол, а абараніць гонар клубу у бойках. І на стадыёне для гэтага прысутнічаць не трэба, можна нават не глядзець гульню па тэлебачанню. Бо хулс - эліта футбольнага двіжу (па меркаванню саміх хулсаў).

    7
    336