Рецензия на книгу
Ноч
Віктар Марціновіч
Osman_Pasha25 октября 2018 г.Герой рамана - Кнігар - чалавек які ведае літаратуру. Падчас яго тэлефоннай размовы з каханай дзяўчынай, якая знаходзіцца ў Непале, на Зямлі адбыўся катаклізм, у выніку якога на тэрыторыі Беларусі знікла сонечнае святло і настала працяглая ноч, такая, што нават месяц не змяняе свае фазы. Газ і бензін больш не гараць. Знікла элекртычнасць. Здохлі электронныя прылады. Каб распаліць агонь трэба выкарыстоўваць драўляныя рэчы. Увесь свет застыў у адным моманце, недзе ідзе дождж, недзе вісяць вечныя аблокі, недзе дзьме ветрык і чыстае неба на якім бачна зоры.
На тэррыторыі Мінску узнікаюць полісы. У адным з такіх полісаў, Вольнай Муніцыпаліі Грушаўка, і вядзе бязбеднае існаванне Кнігар. На тэррыторыі Беларусі узнікаюць аграгарадкі-дзяржавы. У лясах снуюць неўры, андрафагі, казлакапытая і людзі якія не саступаюць гэтым пачварам. А недзе на поўдні стаіць таямнічы аракул, які пры дапмозе святла і азбукі Морзэ шле ў свет інфармацыю аб апошніх навінах і не толькі. Не гледзячы на сваё безклапотнае існаванне і чакаючыя на перадзе складанасці Кнігар вырашае выйсці на пошукі сваёй каханай. Пра яго прыгоды ў дарозе і распавядаецца у кнізе.
Мне падалося, што атрымаўся своеасаблівы мікс, у якім спалучаюцца гумар са "Сфагнума" і Беларусь будучыні ў якой адбыўся катаклізм з "Мовы" (толькі там знікла мова, а тут сонечнае святло). Нельга адразу вызначыць пра што гэты раман. Тут ёсць і постакаліптычнае існаванне людзей, і жыццё людзей без электронных прылад, і пошукі кахання. Кніга мне спадабалася, адразу пасля прачытання здаецца, што гэта лепшы раман Марціновіча.9903