Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

На шляху ў Бабадаг

Анджэй Стасюк

0

(0)

  • Аватар пользователя
    olkhovique
    28 сентября 2018

    Як усё найлепшае ў жыцці, "Шлях у Бабадаг" здарыўся са мной выпадкова – кнігу проста знянацку параіў прадавец у кнігарне. Аповед аб падарожжы па краінах Паўднёвай і Усходняй Еўропы, сярод якіх Румынія, Україна, Венгрыя? Загарніце!

    Кніга - сапраўднае глыбокае экзістэнцыяльнае вандраванне, як па вёсках і мястэчках, так і па закавулках уласнай душы, адвечная спроба пошукаў сябе і свайго прытулку ў свеце. Гэта гісторыя вандроўніка, якога вядзе шлях спазнання, інтуіцыя і старая падзёртая мапа.
    Аўтар распавядае так, як узгадвае свае дарогі, часам урыўкамі, пераскоквая з месца ў месца, адыходзячы ўбок у развагах, час ад часу блукаючы ў думках, ходзячы па коле.


    “Гура-Гумарулуй, Кімпулунг-Маладавенеск, Ватра-Дорнэй, углыб зялёнай Букавіны, паміж лясістых гор, і я, уласна кажучы, не памятаю нічога з таго падарожжа, таму мушу прыдумляць усё наноў”.

    Вандраванне-чытанне даволі меланхалічнае, вязкае, акурат ў рытме тых мясцін, што існуюць нібыта па за часам. Кніга патрабуе адмысловага настрою, яе немагчыма чытаць хутка, на бягу, між іншым. Чытанне запавольваецца яшчэ і таму, што цікава шукаць кропкі на мапе і фотаздымках.

    Дарэчы, цягам чытання з’явілася думка, што кнізе не стае фотаздымкаў, тым больш, аўтар піша, што іх у яго каля тысячы, але хутка тлумачыць, што


    “на фотках нічога, уласна кажучы, няма: коні, пасвяцца на сметніку, фрагмент плота і абадраная сцяна, зялёныя ўзгоркі, вясковая халупа, акраек горнага пейзажа, чорны кот і каналізацыйны люк, туман, дрэва і раз’езджаы снег, фасад дома, пустая вуліца і гэтак далей, поўная адсутнасць сэнсу, паслядоўнасці, чыстая выпадковасць няважных рэчаў, пазбаўленых значэння хвілін дзіцячая гульня і наіўная спроба”.

    Нават ад такога простага пераліку перад чалавекам з малой усходнееўрапейскай краіны адразу паўстаюць яскравыя вобразы. Увогуле апісанні мястэчак і сваіх уражанняў у Анджэя Стасюка вельмі ёмістыя і адчувальныя:


    “Такай ляжаў нерухома і блішчаў, быццам рыбіна луска. Я стаяў у гэтай звышпрыроднай цішыні, паліў цыгарэту і думаў, што так павінны выглядаць усе раніцы свету: мы прачынаемся ў абсалютным спакоі, у бязлюдным чужым месцы, у якім спыніўся час, і усё навокал выглядае як працяг сну”.

    І да таго ж у мяне ёсць некалькі ўласных здымкаў з маленькай, але незабыўнай вандроўкі па Румыніі.

    Брашаў


    Вама Вэке

    Праз увесь гармідар тапонімаў, людзей, дарог, аскепкаў і абрыўкаў матэрыі ў кнізе ясна прасочваецца думка аўтара аб еднасці, агульнасці, нейкай сумнай прывабнасці гэтых мясцін, якія яшчэ захоўваюць нешта сапраўднае, спрадвечнае, некранутае.


    “Так я думаў пра маю Еўропу, як пра месца, у якім, нягледзячы на адоленыя адлегласці і межы, нягледзячы на зменлівыя мовы, чалавек мае пачуццё, нібы ён падарожнічаў з Горліц, скажам, у Санок. Так я думаў пра апошні прыстойны міф ці ілюзію, якія прыкладаюць да ран і гузакоў бяздомнасці ў гэтым усё больш беспрытульным свеце”.
    like8 понравилось
    421

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.