Отзывы о книге Бортнік Ігнат і скарб пушчы

  • Аватар пользователя
    xbohx
    5 сентября 2018

    картинка xbohx Пакуль многія дарослыя ўпарта лічаць, што коміксы — бессэнсоўныя кніжкі з карцінкамі, я працягваю сцвярджаць, што далучыць дзяцей да чытання выдатна можна праз іх (праверана вопытам). Асабліва праз такія цудоўныя, як гэты. Польскі біёлаг Томаш Самойлік, які шмат гадоў працаваў у лясным запаведніку, праз свае коміксы вучыць дзяцей любіць прыроду. Біялагічная спецыяльнасць і талент мастака ў яго асобе выдатна спалучыліся, таму чытаць гэты комікс — адно задавальненне (як і разглядаць). Да таго ж у аўтара цудоўнае пачуццё гумару, і комікс атрымаўся не горшы за серыі Gravity Falls. Далучыце да гэтага гістарычныя факты, на якіх грунтуецца сюжэт, і атрымаецца карысны і развіццёвы твор, здольны ўзбагаціць веды дзетак у галіне навукі. А гістарычны фон тут такі: трэці падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога можа знікнуць не толькі дзяржава, але і цэлая экалагічная сістэма — Белавежская пушча, якую пачынаюць высякаць паводле загаду Кацярыны ІІ. Ці зможа адзін чалавек, бортнік Ігнат, які вельмі любіць пушчу, супрацьстаяць сістэме? Трошкі кемлівасці і вынаходлівасці — і ўсё магчыма. Гэты твор аднолькава актуальны як для палякаў, так і для беларусаў, бо Белавежская пушча — наша агульнае багацце. У дадатак у канцы кнігі вас чакаюць заўвагі адносна бортніцкай справы і гістарычнай эпохі. Можна асвяжыць (ці папоўніць) свае веды разам з дзецьмі. картинка xbohx

    like12 понравилось
    269

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым