Ступае грузна мажная... «Лепей»
Pramenchik14 ноября 2014Ступае грузна мажная кабета,
А мне ўсё здаецца,
Што мама гэта
З далёкае стараны
Ідзе апярэдзіць сны.
Сьмяецца ранішнім громам лета,
А мне ўсё чуецца,
Мама гэта
За ўсё жыцьцё ўпершыню
Ня хоча чуць цішыню.
Начны небасхіл падпаліла камета,
А мне ўсё мроіцца,
Мама гэта, –
Ёй цемру ў хаце сьвянціць
Дасюль лучынай карціць.
Пакуль жыву я,
Жыве таксама
На гэтым сьвеце
Са мною мама.
Памру – зраблюся
Туманам сінім,
А застануся
Маміным сынам.313