- У сад ідзі! - закрычаў... «Пошукi будучынi»
Aridia28 декабря 2023- У сад ідзі! - закрычаў чалавек. - Унь туды!
Шрэдэр увайшоў у сад, дзе густа стаялі голыя дрэвы, і зямля была зацярушапа мерзлым лісцем.
- Стой!.. - сказаў чалавек.
Шрэдэр стаў і штосьці шпарка пачаў гаварыць, перамешваючы нямецкія словы з расейскімі.
Чалавек не слухаў, прыцэліўся і стрэліў. Шрэдэр упаў і сканаў, лежачы, праз хвілін паўтары.
Кастусь Лукашэвіч убачыў на дрэве падмерзлую бэру сярод чорнага лісця. Падумаў, на яе гледзячы, зазірнуў у пуньку, узяў з саломы два яблыкі і ўвайшоў у хату.
- На, Лізачка, еш антонаўкі, - сказаў ён, падыходзячы да хворай дзяўчынкі.
1 понравилось
5K