Тады ён вучыўся.... «Ворагі»

  • Аватар пользователя
    Mikona
    1 июня 2023

    Тады ён вучыўся. Хлопцам-падросткам быў. А яна... Яна была беленькая, кволенькая дзяўчынка. Анёлачак такі. І тады ён любіў яе. Любіў па-дзіцячаму. Хацеў глядзець на яе без канца, маліцца ёй, цалаваць яе маленькія, быццам з воску злепленыя ручкі. Не любіў так, як мужчына любіць кабету. У яго не было ніякай мэты, намеру. Былі летуценні, дзівосныя юнацкія летуценні. Ён будаваў з іх сабе асобны свет, сваё асообнае, патаемнае, чароўнае жыццё. Мінула ўсё гэта. Мінула і пакрылася тоўстым пластом жыццёвага попелу...

    459