Затым старшыня пераводзіць... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    14 ноября 2022

    Затым старшыня пераводзіць вочы на царскія партрэты і на рамы, што сам выбіраў. Ён цешыцца з цароў і асабліва з царыцы. А часамі не ўтрывае і скажа:

    — Эй, ядры яго качан. Убрацца б, як цар, ды мець бы сабе такую маладзіцу!

    Пасля гэтага старшыня пытае ў пісара, як справы ідуць, што зроблена, што трэба зрабіць, куды паехаць у першую чаргу і да каго заехаць, зрабіўшы справу.

    — Ну, дай папяросу,— гаворыць у заключэнне старшыня.

    Калі часамі памочнік пісара працягне яму свае папяросы, старшыня зняважліва махае рукою і гаворыць:

    — Рунда твае папяросы!

    630