«Дык як жа цяпер жыць? Я ж... «Багам ночы роўныя»

  • Аватар пользователя
    juliaulca
    15 июня 2022

    «Дык як жа цяпер жыць? Я ж так верыў, што там чалавек сапраўды свабодны, а рабочых ніхто не эксплюатуе. А калі насамрэч так, як ты кажаш, дык што цяпер рабіць?» — «Ня ведаю. Але думаю, што трэба добра працаваць і самому нікога ня крыўдзіць. Калі б усе так рабілі, то даўно было б добра на сьвеце. Але ўсе такія разумнікі: хочуць кіраваць, выхоўваць, выпраўляць, толькі не сябе — іншых. А ўсе гэтыя тэорыі кабінэтных блазнаў і пазэраў ці здурнелых летуценьнікаў больш робяць шкоды, чым карысьці. Гэта тое самае, калі б бацькі дзеля таго, каб дзіця хутчэй расло, штодня цягнулі яго за галаву й за ногі. Альбо галаву скруцяць, альбо ногі адарвуць».

    45