З шафаў даносяцца дзіўныя... «Багам ночы роўныя»

  • Аватар пользователя
    juliaulca
    15 июня 2022

    З шафаў даносяцца дзіўныя шоргаты, сычэньне, булькатаньне. Мне здаецца, што там ствараецца жыцьцё. Там дзіўным чынам канцэнтруецца энэргія, якой мы ня можам зразумець, хоць і карыстаемся зь яе. І кожны з нас ёсьць такім акумулятарам. Чалавек чэрпае энэргію зь зямлі, з паветра, з вады, з сонца і ператварае яе пераважна ў нікчэмныя рэчы. Прырода працуе за яго, кіруе ім, вучыць яго, а ён робіць усё, што можа, каб зьнішчыць сябе, сказіць жыцьцё, пазбыцца радасьці і свабоды. Ён навязвае сабе фальшывыя ідэі, загразае ў забабонах, захлынаецца собскім і чужым крывадушшам. Што праўда, шмат ёсьць такіх, хто адчувае ці разумее гэта. А яшчэ больш тых, хто хацеў бы гэта выправіць. Але ніхто ня хоча пачаць зь сябе…

    24