- Главная
- Георгій Марчук
- 📚 Книги
- Кветкі правінцыі
- Цитаты
- Ты ідзеш паспешліва ля хат,... «Кветкі правінцыі»Ты ідзеш паспешліва ля хат,... «Кветкі правінцыі»
Ты ідзеш паспешліва ля хат,... «Кветкі правінцыі»
katsiaryna-hm29 января 2022Ты ідзеш паспешліва ля хат, ці яны прыселі ад часу, ці гэта ты падрос. Жоўтыя дзікія гваздзікі кладуцца ніцма ля тваіх ног, а там за кожным нізенькі плотам мора фарбаў, зеляніны, грады красак. Цябе паступова ахутвае дзівосны пах гарошку і мацыёлы, настурцыі і флёксаў, прыгажуна турэцкага бобу. Маленькім, сціплым анюціным вочкам, якія аніяк не могуць адмыцца ад дарожнага пылу, бархоткам, астрам і гваздзікам цяжка спрачацца сваім пахам, яны бяруць тваю ўвагу сваёй непаўторнай прыгажосцю. Быццам пасаджаныя на бусліныя ногі, стаяць, не зварухнуцца цыніі, ля іх хіба можа расці і быць прыкмечаным махровы мак. Празрыстыя сцяблінкі бальзаміну любяць сонца, іх можаш і прамінуць, бо твая ўвага скіравана на высокія каралеўскія жоўта-белыя лілеі. Мальва не такая прыгожая, як вяргіні, не такая пахучая, як мацыёла і ружа, але ж ці пад сілу каму вымахаць без тычкі на двухметровую вышыню. Так і ўзвышаецца над усімі, як прынцэса.
1 понравилось
341