- На маю думку, - сказаў... «Канец адзіноты»

  • Аватар пользователя
    katsiaryna-hm
    24 августа 2021

    - На маю думку, - сказаў ён, - цяпер, у час Фэйсбука, Твітара і ўсяго такога, найбольшую пагрозу для палітыкаў уяўляе не натоўп, а супольнасць. Бо для іх мае значэнне розгалас. Натоўпу яны баяцца менш, бо могуць або не дапусціць яго ўзнікнення, або нацкаваць на яго сваю пятую калону і разагнаць. А вось супольнасцю, то бок групай, якая звяртае на іх пільную ўвагу і робіць розгалас, так кіраваць не атрымаецца. Палітыкі ведаюць, што іконкі лайкаў маюць вялізную сілу, якая можа падтрымаць іх ці зрынуць. Цяпер надышоў час супольнасці. І носячы гэты значок, я паказваю, каго лайкаю.

    like1 понравилось
    105