- Главная
- Карлас Шэрман
- 📚 Книги
- Блуканец
- Цитаты
- Прэзумпцыя даверу ніколі ня... «Блуканец»Прэзумпцыя даверу ніколі ня... «Блуканец»
Прэзумпцыя даверу ніколі ня... «Блуканец»
xbohx3 августа 2021Прэзумпцыя даверу ніколі ня страчваецца цалкам. Там, дзе пануе дыктат, яна скарачаецца, нібыта шчыгрынавая скура, і толькі рэпрэсіўныя інстытуты надзяляюцца ёю часткова — як узнагарода за жорсткую ляяльнасьць. Міліцыянт, зьбіўшы грамадзяніна, мае права выступаць у судзе сьведкам — вядома, ня супраць сябе, — і суд мусіць даць веры яму, бо толькі на яго паўсюджваецца прэзумпцыя даверу. Гэты прыкры парадокс адлюстроўвае становішча з правамі асобы ў Беларусі. Зразумела, славутая прэзумпцыя даверу толькі праваахоўнікам узьнікла нібыта ў так званай барацьбе з карупцыяй і злачыннасьцю, але ўжо тады шмат хто ўцяміў, што гэта перадусім сродак нячыстай палітычнай вайны супраць посттаталітарных палітыкаў-рэфарматараў і іхных прыхільнікаў, якія заміналі і дасюль замінаюць рэсаветызацыі Беларусі і ўзнаўленьню абсалютнай каманднай сыстэмы, якою кіруюць зь ня меншымі правамі, чым меў былы ЦК.
2 понравилось
31