
Ваша оценкаЦитаты
xbohx3 августа 2021 г.Читать далееНаагул грамадзтва намалявала сабе вобраз крыху жорсткага, нелюдзімага, сквапнага на словы, заўсёды спахмурнелага Быкава. Насамрэч Васіль быў пяшчотным, вясёлым чалавекам, выдатным імгненным карыкатурыстам, адданым сябрам, заўсёды гатовым камусьці дапамагчы, нават ня маючы чым, і гэтым, дарэчы, пасьпяхова карысталіся. Ён не любіў публічнасьці сваёй асобы, часьцей нагадваў пра тое, што сам лічыць сябе прыватнай пэрсонай, аднак, калі гэта было патрэбна, ён выказваўся мужна і вельмі дакладна, бо праўда была стрыжнем характару, маральнай апораю і сэнсам ягонага жыцьця.
335
xbohx3 августа 2021 г.Читать далееПрэзумпцыя даверу ніколі ня страчваецца цалкам. Там, дзе пануе дыктат, яна скарачаецца, нібыта шчыгрынавая скура, і толькі рэпрэсіўныя інстытуты надзяляюцца ёю часткова — як узнагарода за жорсткую ляяльнасьць. Міліцыянт, зьбіўшы грамадзяніна, мае права выступаць у судзе сьведкам — вядома, ня супраць сябе, — і суд мусіць даць веры яму, бо толькі на яго паўсюджваецца прэзумпцыя даверу. Гэты прыкры парадокс адлюстроўвае становішча з правамі асобы ў Беларусі. Зразумела, славутая прэзумпцыя даверу толькі праваахоўнікам узьнікла нібыта ў так званай барацьбе з карупцыяй і злачыннасьцю, але ўжо тады шмат хто ўцяміў, што гэта перадусім сродак нячыстай палітычнай вайны супраць посттаталітарных палітыкаў-рэфарматараў і іхных прыхільнікаў, якія заміналі і дасюль замінаюць рэсаветызацыі Беларусі і ўзнаўленьню абсалютнай каманднай сыстэмы, якою кіруюць зь ня меншымі правамі, чым меў былы ЦК.
226
xbohx3 августа 2021 г.Сумна, калі высокія асобы забываюцца на тое, што ў гісторыі чалавецтва не было такога жорсткага ладу кіравання краінай, які б ня скончыўся татальным заняпадам. Гэтага, дзякаваць Богу, ніхто пакуль не пазьбег.
219
xbohx3 августа 2021 г.Мабыць, гісторыя — благая настаўніца і сапраўды чужым вопытам нікога не навучыла, але ўсё ж бяда за тымі, хто не ўважае яе мудрых падказак, верачы ва ўласную выключнасьць.
221
xbohx3 августа 2021 г.Читать далееТолькі адзінкі здольныя падняць на сваіх плячох грамадзтва — і тое шляхам упартых, але вывераных крокаў, празь вязьніцы, катаваньні і кроў, калі лёсу заўгодна. Гэтыя адзінкі, прарокі ў сваёй айчыне, шаноўныя, але бяз пыхі ў душы, стануцца даверанымі асобамі люду. Яны і абвесьцяць забыты, але нанава сфармуляваны Алесем Адамовічам адзінаццаты запавет: «Ня бойся!» Інакш перамога над жахам ператворыцца ў яшчэ адну маску кепска схаванай слабасьці, якая адно што гжэчна гаворыць пра ўласную адвагу ў вузкім коле ёй падобных масак.
Як вучыць гісторыя, прарок у сваёй айчыне ўзьнікае пры супадзеньні шмат якіх умоваў. Але бывае так, што ён не зьяўляецца ў найкрытычнейшы момант, калі ад гэтага залежаць лёс народу, захаваньне альбо страта ўласнага імя, вяртаньне ва ўлоньне чалавецтва альбо выцьвіласьць, і палітыкі, якія ня высунулі з атачэньня прарока, асуджаны на грамадзкае самазабойства, а іх публічныя агонія — толькі сымптом нацыянальнай трагедыі.
124
xbohx3 августа 2021 г.Читать далееВопыт падказвае, што чалавек (грамадзтва) ня зьведае болю, пакуль не ўпадзе з каня (пасады). Аднак справа і ў тым, што нябачныя спружыны і хітранькія камбінацыі палітычных гульняў, чыньнікі і мэты хаваюцца ад шырокай публікі, якая знаёміцца толькі з абалонкаю дзейнасьці ў выглядзе паводзінаў на людзях, прамоў і фіміяму афіцыёзнай прэсы. Таму псыхалягічны партрэт улады, які стварае кожны чалавек на выснове ўласных назіраньняў, супадае з рэчаіснасьцю зрэдчас, што даказваюць сацыялягічныя апытанкі насельніцтва.
Палітыкі засвоілі гэта здаўна, яны карыстаюцца становішчам, адсутнасьцю якаснай і праўдзівай інфармацыі, нізкім роўнем палітычнай культуры — і робяць сваё. Расплата будзе, а калі — немавед. Менавіта гэта стварае атмасфэру безадказнасьці і карупцыі ў розных эшалёнах уладнай піраміды, накочвае новыя хвалі непралічаных рашэньняў і ўзмацняе дэмагогію, безь якой улады ўжо не ўтрымаць.
Гэта, дарэчы, звычайная практыка, спрадвечнае імкненьне, сэнс жыцьця палітыка — тое, што публіка ня ведае альбо лёгка забывае дзеля самападману, маўляў, не, ня можа быць.
122
xbohx3 августа 2021 г.Мэмуары звычайна маюць за мэту паказаць уласнае жыцьцё лепш, чымся яно было, пахваліцца сяброўствам зь вялікімі асобамі і ўзвышацца неяк над калегамі, кагосьці ганьбіць. Гэта — небясьпека наіўнасьці, бо мэмуары наўрад ці могуць прэтэндаваць на статус дакумэнту эпохі.
117
xbohx3 августа 2021 г.Сталасьць страчвае ўласьцівасьць зьдзіўляцца, адкрываць Амэрыку, верыць у тое, што ёсьць яшчэ невядомыя мацерыкі пачуцьцяў.
125
xbohx3 августа 2021 г.Калі краіна ў стане крызісу ды рэгрэсу, да сапраўднай літаратуры няма справаў.
117
xbohx3 августа 2021 г.Зрэшты, чалавечы вопыт грунтуецца на кампарацыі рэчаў, фактаў, эмоцыяў ды падзеяў, спаміж якімі часьцяком — шматгадовая адлегласьць.
122