Гедрайцене гадавала трусаў,... «Віленскі покер»
silmatera4 июня 2021Гедрайцене гадавала трусаў, зь іх жыла, бо ніякай пэнсіі не атрымоўвала, а адзіны сын пра яе не клапаціўся. Усіх сваіх гадаванцаў яна звала па імені й вадзіла выгульваць на луг. Трусы яе слухалі, як дрэсіраваныя сабакі. Але галоўнае — іх імёны. Адзін гістэрычны чарнавухі зваўся Гітлер. Вусаты таўстун быў па імені Сталін. Бывалі там і Берыя, і Суслаў, і Чынгісхан, і Менгеле. Бывалі — бо трусы мяняліся, а імёны заставаліся тыя ж. Іх выдумляў ВВ. Паводле яго — каб не было шкада тых трусаў забіваць. Сама Гедрайцене іх забіваць не магла. Прасіла дапамогі ВВ. Ён браў якога Менгеле ды ўкладваў адным рухам далоні. Гедрайцене тым часам закрывала вочы й думала пра сапраўднага Менгеле.
1 понравилось
79