Берасьцянае неба, роднае.... «Пан Лес (зборнік)»
AliesM23 марта 2021Берасьцянае неба, роднае. Мір астральны мой — ад цябе, бо зямное, нібы падлёднае, да паветра палонку б’е.
Галавою.
А трэба б сэрцам растапіць безнадзейны лёд, а іначай у паняверцы урасьце ў яго ўвесь народ.
Зашклянеюць і кроў, і вены, мозг раструшчыцца, быццам шкло, ад яго ледзяной гангрэны патыхне чалавечым тлом.
Берасьцянае неба. Выратуй! Ачышчальным агнём сваім спапялі чалавекавырадкаў, разьмяці іхны прах і дым.
2 понравилось
150