Мова ― гэта душа чалавека,... «Творы»

  • Аватар пользователя
    AliesM
    28 ноября 2020

    Мова ― гэта душа чалавека, яго краса і аздоба. Мова, як чалавек, павінна шанавацца, паважацца і прыбірацца з кожным разам у лепшыя, багацейшыя і зграбнейшыя ўбранні. Кожнае адметнае слова, кожны асабісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны страчаць з пашанаю і з вялікай любасцю, як надзвычайную вартасць, далучаць у агульную скарбніцу нашай літаратурнай мовы, а не хавацца за паветалізм, не цурацца і не казаць неразумна, што ў нас гэтак не гавораць ... Усё гэта разам злучанае і разумна ўжытае дадае багацця, красы, гучнай ёмкасці і далікатнасці ў літаратуры і людскай размове. Апарт таго, мова, так узгадаваная, усімі гаворкамі выпешчаная, робіцца здатнай, сардэчнай, усім любай і лёгка зразумелай кожнаму, хто хоць крошку падвучыцца.

    Наш правапіс "Вольная Беларусь", №14, 21 крас. 1918 г.

    like1 понравилось
    186