— Госьці, што мне рабіць?... «Мэсія з роду Эфраіма»

  • Аватар пользователя
    chornae_sonca
    3 апреля 2020

    — Госьці, што мне рабіць? Госьці дурнавата паглядзелі на яго, а пасьля старэйшы зь іх спытаўся: — Маеш што есьці? — Ну, маю!? — Не рабі нічога. — Во як? А які сэнс? — Няма ніякага сэнсу. <...> І тут яго востра рэзнула думка, што прыйшла яму ў галаву. Рэб Бэня кінуўся да госьця і пачаў торгаць яго за нагу: — А што пасьля? Памерці, а? Госьць пачаў з усяе сілы выцягваць нагу зь ягонай рукі, але той не адпускаў, а раскрычаўся яшчэ гучней: — Дык што, а? Памерці? І ён расплакаўся: — Памерці?

    like2 понравилось
    114