- Главная
- Альгерд Бахарэвіч
- 📚 Книги
- Мае дзевяностыя
- Цитаты
- Маладосьць існуе, каб... «Мае дзевяностыя»Маладосьць існуе, каб... «Мае дзевяностыя»
Маладосьць існуе, каб... «Мае дзевяностыя»
xbohx7 июня 2019Маладосьць існуе, каб рабіць памылкі. Каб эскпэрымэнтаваць над сабой і іншымі, рызыкаваць, бунтаваць і... І, што зробіш: неўпрыкмет прыцірацца да сьвету. У маладосьці падаецца, што ў цябе ў запасе ёсьць яшчэ адно жыцьцё — і калі яно раптам не складзецца, такой бяды: яго пражыве за цябе нехта іншы. Пражыве, пакуль ты, як дурань, будзеш бегаць басанож па расе, ап'янелы ад улады над дадзенымі табе часам і целам, над цемрай будучыні: No future for you. Гэтая ўлада здаецца вечнай. У маладосьці ты не задумваешся над тым, што ўжо пачаў пісаць сваю гісторыю — якая, на жаль, не падлягае рэдагаваньню. І правільна. Толькі камсамольскія кар'ерысты і мэнэджэры сярэдняга зьвяна ад пачатку пішуць сябе начыста.
1 понравилось
57