Мера святла Гэты снег,... «Ток»
olkhovique8 июля 2018Мера святла
Гэты снег, панове, нібыта магічнае нейкае шоу, Што душу вяртае ў пачатак, туды, дзе святло найперш. І, напэўна, снег гэты дзеля таго і прыйшоў, Каб наўмысна патрапіць у верш.
Ён, відаць, убачыў, што дзень мой замглёны брыдкай маной, І пра штосьці светлае сёння наўрад ці я напішу, І чакаць не стаў, і пайшоў, ды так, што - Божа ж ты мой! - Мне цярушыцца проста ў душу.
І так мала трэба, панове, каб трохі сабе памагчы: Варта толькі ўпусціць святло, дзе скруха кубло звіла. І няхай гэты снег растане, ды мерай маіх велічынь застанецца мера святла.
1978-2017
103