Напэўна, такая на свеце... «Ток»

  • Аватар пользователя
    olkhovique
    8 июля 2018
    Напэўна, такая на свеце пара,
    і, напэўна, такі
    Узрост, і няпэўнае штосьці
    шукае - не знойдзе - душа...
    Так хочацца дрэву
    апалых лістоў пазбіраць медзякі,
    Так даўняе шчасце
    шукае на сметніку, пэўна, клашар.
    Так летнюю зліву шчаслівую
    згадвае восеньскі дождж,
    І золата ёлкі каляднае
    мроіцца кожнай сасне...
    Што? Кажаце, у вашым жыцці
    не бывае такога? Ну што ж,
    Напэўна, я нумар паблытаў.
    Даруйце, спадарыня, мне.
    71