Першаснежжа А калі ўжо... «Ток»
olkhovique8 июля 2018Першаснежжа
А калі ўжо здаецца, што выйсця - ніякага І што шэраю фарбай запэцканы лёс, - Раптам бачыш, як белае, чыстае, мяккае, Першаснежнае дзіва сыходзіць з нябёс.
Палахліва-нясмелае - белае, белае... Урачыстае - чыстае, чыстае, чыстае... Суцяшэннем-спагадаю парае, радуе... Закалыхвае - ціхае, ціхае, ціхае...
А я вышняю цішаю верш гэты вышыю, Першаснежжам жубру сваю зацерушу І стэрыльна-нябеснаю белаю цішаю Забінтую параненую душу.
2003 г.
99