- Мне больш падабаецца Якуб... «Дзве душы»
robot31 июля 2012- Мне больш падабаецца Якуб Колас, - кажаць з смешнай паважнасцю Сухавей, - бо мне ў яго вершах чуецца тое, што я чую цяпер, тут, пад беларускім небам, сярод беларускага жыта, той шчыра-беларускі дух, які ёсць адзнакай іменна беларускай паэзіі, а не якой іншай... - А мне - Янка Купала, бо ў яго можна знайсці і гэты дух, і апрача таго, лепшую, чымсі ў Коласа, тэхніку верша, - адказуець яму любым голасам Іра. - А мне - абодва разам, - радасна выступае да іх з боку дарогі, з цямноты, Мікола і вітаецца. І думае: толькі й гутаркі аб беларушчыне, усюдых, заўсёды.
1 понравилось
254