
Ваша оценкаЦитаты
Аноним18 января 2017 г.На мысль адну аб тым ад болі сфрца млее...
Нашто ж, нашто было цябе мне палюбіць?
Тваей быць не магу - на што няма надзеі, -
А без цябе... О, не, я не магу так жыць.61,2K
Аноним18 января 2017 г.Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што есць навокал, і таксама ў сваім жыцці за астатні, пасля такога ж уразумення, час. Гэтакіх натур найболей сярод славянаў і народаў Усходу.
5972
Аноним22 февраля 2017 г.Так бывае з іншымі людзьмі, што не могуць яны памятаваць абы-якога матыву, абы-якога голасу ад першага разу. Затое ж, калі мінуцца дні, тыдні й месяцы або й цэлыя годы, неўспадзеўкі, нечакана, з найменшай прыгоды, маючай нейкае адношанне да мінулай пары, у вушах раптам ясна, выразна і з дэталічнасцю падобна загучыць той матыў ці запяе голас і абудзіць у душы абраз даўно пражытога часу і выгукне асабліва тонкія пачуванні.
3721
Аноним22 февраля 2017 г.Іншыя натуры, каб жыць далей і адчуваць нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што ёсць навокал і таксама ў сваім жыцці за астатні, пасля такога ж уразумення, час.
2644
Аноним23 декабря 2016 г.Ці можна шкадаваць сіл, прыгажосці, маладосці для адраджэння бацькаўшчыны?
2808
Аноним13 декабря 2016 г.Найбольш яснасці маюць людзі ў саўсім маладым ці саўсім старым веку. А людзі веку сярэдняга не маюць на тое часу сярод клопату і клуму жыцця.
2716
Аноним7 июня 2014 г.Читать далее
Ах, як гэтыя думкі і гэтая прынадная ноч сярод палёў, у грымячым поезду, на мяккіх, зыбкіх падушках, ах, як ізноў захвалявалі яны сэрца, што ўзята ад зямлі і вечна туды, да яе, цягнецца, ёю вабіцца і да яе гукае сярод чужога і непрыемнага.
Дробненька стукалі ножкамі даўно не бачаныя гарадзянкі.
Ціхамірны і здаволены сабою, пазіраў на іх, уцяшаўся, што не чуе таго даўнейшага, што пачынаецца так салодка і прыгожа, а мае па сабе нуду і пусткі.
І гэтая адзінота была яму даспадобы.
Ён пачуў прыкрасць і боль, адылі супакоіў сябе, што вінават, гэта, буржуазны лад жыцця, а яна не вінавата.
І зараз на тое забыўшыся, дзівіўся, што гэта ў душы яго з якоюсь прыкрасцю дваілася?
— Вашых бацькоў паны забівалі бізунамі, і мянялі на заморскіх сучак, і прадавалі, як быдла… Вашых матак гвалтавалі панічы… З вас самых высмактвалі кроў. За бярозавую хлабасцінку з панскага лесу вас гнаілі ў турмах…
Князь-старшыня патроху бялеў. Заля знямела і занзіла ў прамоўцу тысячы бліскучых вачэй.
— І цяпер вам кажуць: у вас няма змагання клясаў перад агульным ворагам… О, не! Яно ёсць!! —
Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі.
І душа дваіцца. Дзве душы. Тая, што плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі, цяпер цвярдзеець, але робіцца нядобраю, набірае ўсё болей нейкай калянасці і навет жорсткасці. Няхай сабе тая плача па нейкай паненцы. Ёй не шкода, і яна не здрыгнецца, калі дзікая людская куламеса пашарпае на шматкі і князя, і Макасея-міліёншчыка, і разумца-армяніна. Ёй не шкода… А тая, другая, падумала і здрыгнулася.
Плывуць абразы…
Нашы дзяды мардавалі вашых, а даўгі спаганяюць, бач, унукі з унукаў.
Разнародныя пачуцці збунтаваліся ў яго і пакаціліся вялікім, непрыемным клубком.
Адна душа казала: «Мне ўсё роўна… Мне ўсё роўна…»
А другая прыкра балела і маўчала.
«Так, свой ці чужы, — падумаў ён з нейкім сорамам ці каяннем. — Я не ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога нейтралітэту і ашуківаю тых і гэтых і самога сябе. Няўжо панская кроў, каторая цячэць у маіх жылах, маець тут нейкае значэнне? Ату, што за дурныя думкі — гэтага не можа быць».
І адна палова яго, каторая разумела бёлых, маўчала, знямела.
І другая палова яго, каторая разумела чырвоных, вымагала, каб ён знайшоў князя і забіў яго і каб ён дагнаў Гарэшку і даў яму выспятка пад грудзі, як той даў ляжачаму Гаршку.
Цяпер жа адмена яго была ў тым, што, пачуўшы прызнанне маткі, ён быццам пачуў і сябе тою грамадою, ад якой стаяў раней збоку.
— Я лічу аднакава зладзеямі як тых, што даюць замест хлеба камень як камень, так і тых, што даюць яго пад відам хлеба. І аднакава пабіла б іх, ці яны — разлад тэорыі і практыкі, ці яны — простая сваволя.
«Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця».
... казаў вам, што мае «дзве душы»?.. І вы яго бароніце? Дарма! Гэта не «дзве душы», а гэта… гэта… — хлапец круціў рукамі, — гэта расхрыстанасць, разлезласць, мяккацеласць… нешта для мяне гідкае, слізкае. Гэтыя вырадкі губяць бацькаўшчыну, як і ўсякія ворагі-чужынцы…2627
Аноним13 декабря 2016 г.Селяніну бліжэй і знаямей цяпер пытанне аб міры і зямлі, чымся аб беларускім адраджэнні.
1409