За год пад кашмарным... «Споведзь»

  • Аватар пользователя
    akrav_azlani
    26 февраля 2017

    За год пад кашмарным следствам мяне двойчы вадзілі на інсцэніраваны расстрэл. Звычайна далёка за поўнач будзілі, не дазвалялі апранацца, у бялізне вялі праз двор не ў следчы корпус, а ў глыбокае цёмнае сутарэнне, прапахлае тленам і карболкаю, ставілі тварам да бетоннай сцяны, «апошні раз» пыталі, ці падпішу пратакол пра ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі, клацалі курком, білі пад дых і вялі ў камеру «падумаць».

    like2 понравилось
    297