
Ваша оценкаЦитаты
akrav_azlani4 марта 2017 г.Читать далееКалі пыталіся ў Рудэнкі, за што ён трапіў у няволю, адказваў адным словам: «Па плану». Часам тлумачыў: пасвіў ён чараду авечак,
падагнаўся да дарогі, аж бачыць — з іх сяла пыліць грузавік з людзьмі і вайскоўцамі ў кузаве. Стаў пры дарозе і глядзіць, куды гэта ў такую гарачую пару едуць людзі. Спыніўся і грузавік. Начальнік з кабіны пытае: «Гэта твае авечкі в-у-унь там сталачылі проса?» — «Што вы, я туды не ганяў, і проса ў тым баку няма». — «Давай залазь». — «А як жа авечкі?» — «Давай, давай, без разгаворчыкаў». Двое саскочылі, падсадзілі ў кузаў і паехалі. «Ну, вось і трыццаты ёсць», — узрадаваўся старшы. У іх план быў — забраць трыццаць ворагаў, а ў сяле знайшлося толькі дваццаць дзевяць мужчын. Іван Рудэнка «забяспечыў план» і вось пятнаццаты год пакутуе з сям’ёю.3704
akrav_azlani26 февраля 2017 г.Вагон нагадваў пісьменніцкі сход. Тут былі паэты, празаікі, драматургі і крытыкі, вядомыя і пачаткоўцы, але ўсе звязаныя агульным лёсам.
3342
akrav_azlani1 марта 2017 г.Читать далее19 мая свяціла сонца, у гародчыку на кустах бэзу гулі чмялі, а я пісаў прыклады для граматычнага разбору на выпускным экзамене і збіраўся ісці на кансультацыю да сваіх вучняў. Але так яны кансультацыі і не дачакаліся. На парозе мяне запынілі маёр Ушакоў і капітан Шаўцоў. Прад’явілі ордэр на «обыск и арест» і ўзяліся перабіраць мае кніжкі, сшыткі і планы ўрокаў. Але нечага не знаходзілі. Нарэшце спыталі: «Где вы прячете белорусские книги?» — «А хіба беларуская літаратура забаронена, што яе трэба хаваць? Яе ў мяне няма, бо выкладаю рускую мову». — «Нам известно. Не притворяйтесь». Можа, каб знайшлі Купалу ці Коласа, падабралі б для мяне больш грозны артыкул у кодэксе.
2496
akrav_azlani26 февраля 2017 г.За год пад кашмарным следствам мяне двойчы вадзілі на інсцэніраваны расстрэл. Звычайна далёка за поўнач будзілі, не дазвалялі апранацца, у бялізне вялі праз двор не ў следчы корпус, а ў глыбокае цёмнае сутарэнне, прапахлае тленам і карболкаю, ставілі тварам да бетоннай сцяны, «апошні раз» пыталі, ці падпішу пратакол пра ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі, клацалі курком, білі пад дых і вялі ў камеру «падумаць».
2280
akrav_azlani26 февраля 2017 г.Читать далееСледчы мяне пераконваў, што Зарэцкі раззброіўся і праз год-два вернецца да літаратурнай працы. Спачатку хацелася верыць, а многія месяцы пад следствам пераканалі, што ў гэтай установе праўды ніколі не было і няма, кожнае слова следчага — пастка, хлусня, каварны падман, паказанні іншых арыштаваных — падробкі і фальсіфікацыя. Так яно і было. Праз месяц я выпадкова на прагулцы ўбачыў жонку Зарэцкага, потым былі ў адным лагеры, а аўтара «Сцежак-дарожак» выклікалі з камеры без рэчаў, і ён знік назаўсёды 29 кастрычніка 1937 года.
1249
akrav_azlani26 февраля 2017 г.Розна сярод нас быў самы большы аптыміст. Ён лагічна даводзіў абсурднасць усіх абвінавачванняў, верыў, што варта толькі цвярозым і разважлівым людзям пагартаць нашы «справы» і ўбачыць фантастычную бязглуздзіцу малапісьменных пратаколаў. Алесь на допытах «раскалоўся» і назваў завербаваных ім Памялоўскага, Ляскова, Паляжаева. Следчы ўзрадаваўся, далажыў начальству, а потым збіў Алеся на горкі яблык.
1232
akrav_azlani26 февраля 2017 г.Нас прыспешваюць: «Давай! Давай! Варушыся весялей!» О, гэтае «давай», яно дзень у дзень, ад пад’ёму да адбою да вызвалення або да магілы, як бізун хвошча кожнага лагерніка. Некаторыя ад злосці самі сабе мармычуць: «Давай хрэнам падавіўся». А ён жывучы — «давай», і мацюкі — асноўны слоўны запас любога лагернага начальніка. Варта іх засвоіць, і можаш кіраваць чым захочаш.
1238