Я ведаю: я загiну, Загiну i... «Быў. Ёсць. Буду.»
czyk9 февраля 2012Я ведаю: я загiну, Загiну i не ўваскрэсну, I ўсё ж за народы змагацца Пакiну кагорты свае, I будуць магутнымі словы, I пераможнымі — песні, Нават тады, калі прахам Стануць косцi мае. Такiя байцы не ўцякуць, Такія сябры не здрадзяць, Добрыя, як паветра, Надзейныя, як свiнец. А потым настане бітва, Бітва пры Рагнарадзі, I чалавецтву старому Прыйдзе паўсюль канец. Гэта будзе, напэўна, Ранiцай яснага мая, Тады з не крывёю паэты Параўноўваць будуць зару. Зброя не будзе патрэбнай — I людзі яе зламаюць, Героi не будуць патрэбны — I ў бітве апошняй памруць. I лёсам нашчадкаў будуць Толькі кахання раны, I толькі аднойчы мужчына Пралье жыватворную кроў, I шчасце будзе нясцерпным, Бы ад сліцця з каханай, Толькі не два імгненні, А тысячы тысяч вякоў. Пралескі спакойна будуць Квітнець на светлым прадвесні, А дзеці — гуляць жалудамі Пасаджаных намі дубоў, I людзям не будуць патрэбны Мае iржавыя песнi, I людзям не будуць патрэбны Мой боль і мая любоў… Думы мае загiнуць, Думы гневу i радасцi, Народжаныя ў пакутах Тысяч бяссонных начэй. . .. .. .. .. .. .. .. .. .. .. . Прыйдзi, маё Рагнарадзi, Прыйдзi, маё Рагнарадзi, Няхай забыццё, Рагнарадзi. Прыходзь. Наступай. Хутчэй…
1 понравилось
178