Мора, калі вы ня ведалі —... «Завяршыць гештальт»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    25 октября 2016

    Мора, калі вы ня ведалі — крыніца жыцьця! Непасрэдным прадуктам якога ёсьць і вы самі! Утвораныя з вады на дзевяноста адсоткаў! Вяршыня эвалюцыі вяртаецца да вытокаў, як злачынца на месца злачынства! Таму акурат да мора мы прыходзім, прыяжджаем, прыпаўзаем ракам ці на каленях з просьбай забраць гэтае жыцьцё назад! Выбачайце, у мяне скарга: мне выдалі бракаванае жыцьцё! Просьба памяняць на новае! Можна? Тады, ведаеце, дайце лепей адразу два! Мы ўсе стаім перад хвалямі, як перад прылаўкам, доўгім шэрагаў касаў, і чакаем, калі зьявіцца прадавец.

    21