Я — зямля, на якой не... «Пан Лес (зборнік)»
Dzmuchaviec29 июня 2016Я — зямля, на якой не растуць дрэвы. Я — дрэва, на якое не садзяцца птахі. Я — птах, якога не сочаць нават паляўнічыя. Я — паляўнічы, у якога вечна галодныя сабакі. Я — сабака, якога не баяцца злодзеі. Я — злодзей, якога не гоняць ад вогнішча. Я — вогнішча, якое не сцеражэцца леяў. Я — лея, якой не шкада вандроўнікаў. Я — вандроўнік, якому ўсё адно, куды вядзе дарога. Я — дарога, якая не сніць ройсты. Я — ройста, на якой валацуга бязмысны. Я — валацуга, які страціў радзіму. Я — радзіма... Я — радзіма? Паляўнічы, сабака, бадзяга, злодзей...
2 понравилось
201