
Зборнік цудоўных гісторый для школьнікаў пра вядомыя мінскія будынкі і мясціны. Але, напэўна, і дарослыя даведаюцца нешта новае пра знаёмыя месцы. Героямі казак сталі стары аэрапорт і Чырвоны касцёл, Батанічны сад і крама "Лакомка", а таксама іншыя месцы сталіцы.
Але разынка казак не толькі ў гістарычных фактах пра Мінск, але таксама ў псіхалагічнай глыбіні. Праз казачныя гісторыі аўтар тлумачыць прычыны і наступствы падзей і учынкаў, дапамагае зразумець каштоўнасць сям'і і блізкіх, знайсці з роднымі агульную мову.
Казкі цудоўна дапаўняюць чароўныя ілюстрацыі Мінска.



























