Мінск – горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок – Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім – з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца за сваёй задачай. Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І ...