
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Пасля таго, як выйшаў раман Артура Клінава “Шалом”, аматары беларускай літаратуры падзяліліся на два лагеры: адны кажуць, што раман лёгкаважны і пуставаты, а галоўны герой бясконца п'е алкагольныя напоі і хутчэй выдураецца, чым шукае нейкі патаемны сэнс жыцця. Прыхільнікі ж раману пярэчуць, маўляў, даўно мінулі часы, калі галоўны герой абавязкова павінен быць крыштальна-станоўчым чалавекам, а пошукі жыццёвых сэнсаў абдывацца выключна ў навуковых лабараторыях, або вытворчых цэхах.
Мне асабіста бліжэй пазіцыя другіх.
Адразу варта адзначыць, што Клінаў добра ўмее будаваць сюжэт і пісаць цікава. «Шалом» сапраўды чытаецца на адным дыханні, а гумару і досціпу ў ім проста шчодра рассыпана на кожнай старонцы.
Мне чамусьці гэты твор нагадвае класічны ўжо раман Ільфа і Пятрова «Дванаццаць крэслаў». Ён такі ж буфанадны і авантурны. Прычым, яго таксама можна расцягнуць на цытаты і лёгка экранізаваць.
Галоўны герой рамана, мастак з Магілёва Андрэй, набыў у Нямеччыне на барахолцы кайзераўскі шалом і вырашыў ніколі яго не здымаць. У гэтым жарце-выбрыку насамрэч глыбокі змест. Вяртаючыся з Бона ў Магілёў, праз Берлін, Варшаву, Мінск, герой нападкаў шмат розных прыгодаў і здарэнняў. У кожнай краіне да ягонага ўчынку ставіліся па-рознаму. Найменш праблем было ў Нямеччыне, хаця і тут узнікалі непаразуменні, напрыклад, з нэафашыстамі, якія палічылі сваім абавязкам правучыць нявернага і забраць шалом. Але найбольш складанасцяў выпала на долю мастака ў дзіўным галаўным уборы ў роднай Беларусі, дзе ён не знаходзіў аніякага паразумення, нават у сваім мастакоўскім асяродку.
Увогуле гэты раман сапраўды пра вайну і мір, пра тую няскончаную вайну паміж Захадам і Усходам, а таксама паміж чалавекам-асобаю і грамадствам, і пра той мір, які магчымы толькі ў адзіным выпадку, калі мацнейшы перамагае і дыктуе свае ўмовы.
Артур Клінаў не збіраецца здымаць свой шалом. Раман заканчваецца загадкавымі двума словамі «працяг будзе».

Да Менску Андрэй меў дзіўныя пачуцьці. З аднаго боку, магчыма, любіў, але зь іншага гэты горад палохаў яго сваім незразумелым хараством. У ягонай раскошы было нешта паганскае, дзікае, а часам проста вар'яцкае. Імпэрскасьць Парыжу, Бэрліну, Лёндану, Вены несла ў сабе лёгіку, вытлумачальнасьць, тое, што магчыма адчуць, усьведаміць, прыняць і нарэшце зьмірыцца. Тут жа зьяўлялася ўражаньне, што імпэрыя будавала гэта горад у момант памутненьня сьвядомасьці, калі, ужо ашалеўшы ад уласнай вялікасьці, яна пусьцілася ў дзікія архітэктурныя танцы, зьмяшаўшы ў адно кракавяк, прускі марш, польку, сіртакі, калінку-малінку, венскі вальс, яшчэ адзін прускі марш і эгіпэцкі пахавальны абрад часоў Рамзэса Другога.

Па сутнасьці, сьвет наўкола рабіўся адным вялікім таямнічым аб'ектам. Як бы мы ні намагаліся спасьцігнуць яго, памацаць, лізнуць языком, адкусіць кавалачак, паспрабаваць на смак, ён усё адно заставаўся толькі адлюстраваньнем у нашай сьвядомасьці, а таму прывідным, няпэўным, ілюзорным.
Другие издания
