Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Шалом

Артур Клінаў

  • Аватар пользователя
    Torvald518 сентября 2017 г.

    Пра свет, у якім мір магчымы толькі калі мацнейшы перамагае і дыктуе свае ўмовы

    Пасля таго, як выйшаў раман Артура Клінава “Шалом”, аматары беларускай літаратуры падзяліліся на два лагеры: адны кажуць, што раман лёгкаважны і пуставаты, а галоўны герой бясконца п'е алкагольныя напоі і хутчэй выдураецца, чым шукае нейкі патаемны сэнс жыцця. Прыхільнікі ж раману пярэчуць, маўляў, даўно мінулі часы, калі галоўны герой абавязкова павінен быць крыштальна-станоўчым чалавекам, а пошукі жыццёвых сэнсаў абдывацца выключна ў навуковых лабараторыях, або вытворчых цэхах.

    Мне асабіста бліжэй пазіцыя другіх.

    Адразу варта адзначыць, што Клінаў добра ўмее будаваць сюжэт і пісаць цікава. «Шалом» сапраўды чытаецца на адным дыханні, а гумару і досціпу ў ім проста шчодра рассыпана на кожнай старонцы.
    Мне чамусьці гэты твор нагадвае класічны ўжо раман Ільфа і Пятрова «Дванаццаць крэслаў». Ён такі ж буфанадны і авантурны. Прычым, яго таксама можна расцягнуць на цытаты і лёгка экранізаваць.

    Галоўны герой рамана, мастак з Магілёва Андрэй, набыў у Нямеччыне на барахолцы кайзераўскі шалом і вырашыў ніколі яго не здымаць. У гэтым жарце-выбрыку насамрэч глыбокі змест. Вяртаючыся з Бона ў Магілёў, праз Берлін, Варшаву, Мінск, герой нападкаў шмат розных прыгодаў і здарэнняў. У кожнай краіне да ягонага ўчынку ставіліся па-рознаму. Найменш праблем было ў Нямеччыне, хаця і тут узнікалі непаразуменні, напрыклад, з нэафашыстамі, якія палічылі сваім абавязкам правучыць нявернага і забраць шалом. Але найбольш складанасцяў выпала на долю мастака ў дзіўным галаўным уборы ў роднай Беларусі, дзе ён не знаходзіў аніякага паразумення, нават у сваім мастакоўскім асяродку.

    Увогуле гэты раман сапраўды пра вайну і мір, пра тую няскончаную вайну паміж Захадам і Усходам, а таксама паміж чалавекам-асобаю і грамадствам, і пра той мір, які магчымы толькі ў адзіным выпадку, калі мацнейшы перамагае і дыктуе свае ўмовы.

    Артур Клінаў не збіраецца здымаць свой шалом. Раман заканчваецца загадкавымі двума словамі «працяг будзе».

    3
    144