
Ваша оценкаЖанры
Книга из цикла
Век людзей
Рейтинг LiveLib
- 529%
- 471%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
SteelIy17 января 2026Нацыянальнае фэнтэзі са скандынаўскім каларытам
Читать далееЧаму "Век людзей" – гэта менавіта знакавы тэкст, нейкая вяха ў беларускім фэнтэзі?
Па-першае, перад намі нарэшце тэкст, які можна аднесці да міфалагічнага або эпічнага фэнтэзі – жанраў, якія даюць штуршок для развіцця іншых фэнтэзійных жанраў. Зразумела, нельга цалкам параўноўваць тэкст "Века людзей” ні з “Уладаром кольцаў”, ні з сагай аб Геральце з Рывіі – аднак некаторыя паралелі сапраўды маюцца.
І асноўная паралель – жанравая: зварот да нацыянальнага міфа, яго творчае пераасэнсаванне і інтэрпрэтацыя, яго ажыўленне праз фантазію аўтара.
Менавіта па гэтым шляху ідзе Маргарыта Латышкевіч, злучаючы ў сваёй кнізе нацыянальны міфалагічны матэрыял – і скандынаўскія песні і паданні. І без таго роднасныя матывы становяцца суцэльнымі, амаль неаддзельнымі.
Так, мы бачым вобразы з беларускай (ці славянскай) нізкай міфалогіі: кікімара, кадук, пачніцы, рарог (вогненная птушка) і т.д. Да ўсходнеславянскай міфалогіі адсылае і імя Макош – багіні зямлі, вод і ўрадлівасці.
А вось канцэпцыя “курганнага народу”, вобразы падменышаў, спевы рун на камянях – гэта ўсё адсылае нас хутчэй да свету міфалогіі скандынаўскай, да міру альваў, чароўных скал і камянёў, таямнічых вандроўнікаў і рун.
Зусім нездарма цэнтральным вобразам рамана з'яўляецца рака памяці. Падарожжа галоўных герояў – гэта на самай справе паход да вытокаў, спроба ўспомніць забытае. Аўтар разам з персанажамі ідзе да вытокаў сваёй міфалогіі, сваёй памяці, да сваіх каранёў. І таму так арганічна пераплятаюцца ў рамане дзве культуры і дзве міфалогіі, – злучаючы агульныя для іх, роднасныя вобразы. Вобразы Дзікага Палявання, вянка зімы і Белага Князя, коткі як правадыра ў іншы свет, вядзьмаркі і вервольфа, вандроўніка-музыкі…
Сюжэт складаецца з падсюжэтаў-квэстаў з заданнем “забіць пачвару і вярнуцца”. Аднак місіі герояў цяжкія і небяспечныя, з пошукамі не толькі Старых Звяроў, але і адказаў на няпростыя пытанні. А вобразы пачвараў могуць быць не такімі ўжо адназначнымі (узяць хоць Башту, рагатага гаспадара балот, або гісторыю пра паўдзённіцу). Супрацьстаянне кожны раз напружанае, а сюжэтныя павароты – нечаканыя. Акрамя таго, асобныя падсюжэты паступова зліваюцца ў адзіны сюжэт-раку, а невялікія місіі робяцца часткай фінальнага, асноўнага супрацьстаяння – і вось нечакана аўтарка уводзіць у тэкст элементы дэтэктыва. Чаму каля людскіх паселішчаў зноў з'яўляюцца жахлівыя старыя звяры? Чаму Дзікі Гон пераследуе нявіннага музыку Яся? Чаму нехта знішчае старыя прошчы? Чытачу даводзіцца збіраць здагадкі паступова – з абмовак Вотана і Яся, сноў Доная... і назіраць за гэтым працэсам разгортвання сюжэту, разгадвання асноўнай таямніцы – надзвычай займальна. Тым больш, што стаўкі паступова павышаюцца, і вось на вагах ўжо – не некалькі жыццяў або некалькі паселішчаў, а ўвесь «сусвет Вугеры».
І вобразны шэраг, і канфлікты, і падсюжэты аўтарам прапісаны вельмі якасна. Да якога баку твора чытач не звернецца – ён сустракаецца з яркім, цікавым, арыгінальным.
Апавяданне хаця і досыць павольнае (бо шпаркага апавядання ў гэтым жанры папросту не існуе) – але ўсё-ткі мае дастаткова займальных падрабязнасцяў, дробязяў, апісанняў, жартаў, – каб тэкст не хацелася адкласці на паўдарогі.
Гутаркі стражнікаў, жартачкі Вельса, іранічны погляд галоўнага героя, падколкі Сташкі і спробы Яся падабраць чарговую рыфму прыўносяць у тэкст нязменнае жаданне ўсміхнуцца. А цёплыя адносіны Вотана і яго жонкі Нешки – дадаюць месцамі амаль што сямейнай утульнасці. Аўтарка выдатна трымае баланс паміж “цёмным фэнтэзі”, “міфалагічным фэнтэзі” і “гераічным, прыгодніцкім фэнтэзі”. Карціны жудасныя арганічна спалучаюцца з бытавымі пацешнымі замалёўкамі, і чытач паспявае перадыхнуць, пераключыцца і набраць паветра перад наступным паваротам сюжэту.
Вядома ж, апавяданне неаддзельна ад стылю. А Маргарыта Латышкевіч сапраўды зрушвае на рубільніку беларускай мовы рычаг “да ўпора”. Гэта і лёгкая, мілагучная, маляўнічая мова апісанняў, і выразна пададзеныя дэталі, і да мурашак вусцішна прапісаныя пацвары ці сны галоўнага героя. Усё, каб зрабіць свет вакол чытача – жывым, бачным, пахкім, чутным.
Аднак казкі, як вядома, дрэнна ўмеюць заканчвацца. Скончыш адну – а следам прывяжацца, зачэпіцца, пацягнецца наступная. І таму адчуванне перспектывы, казкі ці легенды за якой можа ісці нешта наступнае – раману толькі на карысць.
Урэшце, кніга Маргарыты Латышкевіч валодае яшчэ адной якасцю, якая патрэбна выдатнаму твору. Гэта унікальнасць.
Бо падобных кніг ні ў беларускай, ні ў рускай літаратуры папросту не існуе.9 понравилось
197
Diana_D_A7 мая 2026Читать далееДадзеная кніга гэта выдатны ўзор фэнтэзі. Асабліва важна, што напісаны ён на роднай мове, на беларускай. Вядома, тут выкарыстоўваецца міфалогія розных краін. Самыя вялікія водзвлкі я б сказала да скандынаўскай міфалогіі, гэтак жа ёсць невялікія адсылкі да нашай роднай міфалогіі славянскай. Мне было вельмі цікава чытаць. Аўтар прарабіў цудоўную працу па стварэнні свету, ты як на яву, уявіш сабе ўсё што чытаеш.
Я толькі завяршыла чытанне кнігі і пакуль шмат эмоцый і думак. Я пішу дадзены водгук усё яшчэ пад вельмі моцным уражаннем. Аднак я магу дакладна сказаць што прачытаць дадзенае фэнтэзі варта. А што дакранаецца мяне, тое бясспрэчна, гэтая кніга адна з маіх каханых. І адназначна я хачу перачытаць крыху пазней яе зноў, а пакуль перайду да Веку Песень. Не хочацца раставацца з гэтым мiрам.2 понравилось
32
Цитаты
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Моя бумажная библиотека
ToshaMear
- 182 книги
Другие издания
























