
Немагчыма адарвацца было.
Што такое перамена месцаў? Гэта думкі пра тое, што вось "калі б я была на яе месцы, я б..." Што: я б?
Аўтарка дала мажлівасць гераіне паглядзець і паспрабаваць гэта на сваім уласным жыцці.
Твор клёвы таму, што ён расказвае мне, што я і сама часам магу паназіраць за сабой з боку. А не раблю гэтага. Уразіла тое, як гераіня разглядае гардэроб свой, які носіць нехта іншы, слухае камунікацыю паміж іншымі людзьмі, а галоўнае - знаёміцца з гнілой сістэмай і разумее, як усё завязана супраць справядлівасці.
І таму таксама мы прайграем.
































