
Ваша оценкаЦитаты
autumn_sweater10 февраля 2019 г.Вражеские холмы скрылись, потонули в дымчато-сумеречном тумане, и в небе загораются первые одинокие звёзды. Удивительно, как хорошо тут - привольно и широко, как много воздуха! И я думаю, как мало надо человеку, чтобы почувствовать незамысловатую прелесть жизни, коротенькую, на несколько минут, радость. Потом эта радость исчезнет, человек слишком быстро привыкает к хорошему и перестаёт ощущать его.
2299
YacovoneHeadlong25 июля 2024 г.На колькі ж франтоў суджана змагацца мне - і з ворагамі ў акружэнні, са сволаччу побач, нарэшце, з самім сабой. Колькі ж гэта перамог трэба здабыць гэтымі рукамі, каб яны склаліся ў тую, што напішуць з вялікай літары? Як гэта мала - аднае рашучасці, добрых намераў і колькі яшчэ трэба сілы! Зямля мая родная, людзі мае, - дайце вы мне гэтую сілу! Мне яна так трэба!
043
YacovoneHeadlong25 июля 2024 г.Читать далееГінуць нашы, паміраюць немцы, гінуць маладыя і старыя, добрыя, злыя, паганыя - і хто вінаваты? Адзін Гітлер? Не, адчувая я, не адзін Гітлер. Не першы і, пэўна, не апошні імкнецца ён падпарадкаваць сабе іншых, спрадвеку валодае людзьмі ўсясветная прага ўлады, прага панаваць над іншымі, навязаць іншым свае погляды і свой парадак жыцця. Хіба гэта першая вайна і хіба апошняя! Вялікая нецярплівасць пануе ў свеце, які здаўна сплывае людскою крывёй! Мне хочацца закрычаць, нема завыць на ўсё паднябессе, страшна. нялюдскі вылаяцца...
036
YacovoneHeadlong25 июля 2024 г.Читать далееКожны год дзе-небудзь на свеце ішла вайна, дзяржавы, што не ваявалі, з усяе сілы рыхтаваліся да таго, і гады нашае сталасці былі кароценькім перапынкам паміж дзвюма войнамі, у які кавалася зброя, фарміравалася ўсялюдская злосць, рыхтавалася навуковае абгрунтаванне будучай бойні і раслі салдаты будучых рот, батальёнаў, палкоў. Мы адчувалі гэта, але ўсё ж цешылі сябе думкаю, што ўсё як-небудзь абыдзецца, што кіраўнічая мудрасць, пкакты, праўда нашае мірнай справы не дапусцяць вайны. Ды нам у дзяцінстве яна і не здавалася чымсь ненатуральным - наадварот, самымі ўлюбёнымі нашымі цацкамі была зброя, самыя цікавыя кніжкі былі пра вайну. Яна была прываблівай нам, гэтая вайна, і вабіла яна нас да таго часу, пакуль была выдумкай, а не рэальнасцю. Цяпер жа вось, калі мы зведалі яе ва ўсёй неразумнасці, лютасці, подласці, ахвярнасці, мы праклялі яе - кожную вольную або нявольную, усчатую і навязаную, - і няхай яна будзе праклята навек!
039
YacovoneHeadlong25 июля 2024 г.Толькі тое і радасці, як падумаеш, што гэтая вайна - ужо апошняя. Даваюем, і баста. Ужо другой такой не будзе. Не павінна быць. Сам я гатовы на ўсё. Але каб апошні раз. Каб дзецям не давялося.
027